viasna on patreon

Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

2023 2023-03-04T09:34:20+0300 2023-03-04T14:18:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/makarau_michail.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да аднаго года калоніі асудзілі палітзняволенага адваката Міхаіла Макарава. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна. За кратамі Міхаіла ўтрымліваюць амаль паўгода. 

Міхаіла Макарава затрымалі з жонкай і яшчэ адной адвакаткай Анастасія Сагановіч 13 верасня 2022 года. Тады затрыманне адваката сілавікі звязвалі з абаронай палітзняволеных актывістаў анархічнага руху. Ён абараняў палітзняволенага Мікіту Дранца па справе "Рэвалюцыйнага дзеяння". Адразу адваката асудзілі на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 КК і перавялі ў СІЗА, дзе ён утрымліваецца да гэтага часу.

3 лістапада 2022 года Міністэрства юстыцыі пазбавіла Міхаіла ліцэнзіі з прычыны "дысцыплінарных спагнанняў і за здзяйсненне правінаў, несумяшчальных са званнем адваката".

2 сакавіка 2023 года над адвакатам, пазбаўленым ліцэнзіі, распачаўся суд. У выніку, яму прызначылі адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Міхаіл Юр'евіч Макараў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства