viasna on patreon

Мінчука асудзілі на тры гады калоніі за садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню

2023 2023-03-07T19:42:31+0300 2023-03-07T20:10:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minski-garadski-sud-budynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі гарадскі суд.

Мінскі гарадскі суд.

Мінскі гарадскі суд 2 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 49-гадовага жыхара сталіцы Валерыя Цімашэнкі. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт 361-4 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Пад час судовага следства ўстаноўлена, што Цімашэнка 10 і 16 жніўня 2020 года ў ходзе несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Мінска ў натоўпе іншых грамадзян неаднаразова выходзіў на праезную частку вуліц у цэнтры сталіцы, парушаючы працу грамадскага і іншага транспарту, што пацягнула прычыненне шкоды КТУП «Мінсктранс». Пры гэтым неаднаразова чуў патрабаванні супрацоўнікаў АУС аб неабходнасці пакінуць праезную частку, спыніць супрацьпраўныя дзеянні, аднак не надаў ім належнага значэння.

Акрамя таго, у ліпені 2021 года абвінавачаны аказаў садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню, калі адправіў у чат-бот аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў паведамленні з нібыта недакладнымі звесткамі ў дачыненні да аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства, а таксама дадзеныя аб ягоным прыватным жыцці.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. Разам з тым паказаў, што намеру на садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню ў яго не мелася.

Суд прызначыў Валерыю Цімашэнку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства