viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на паўтара года "хіміі" за каментары ў тэлеграм-суполцы "Ліда 97%"

2023 2023-03-09T12:24:33+0300 2023-03-09T12:26:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lida-97.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Лідскага раёна 10 лютага асудзілі Іллю Мазоля паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Мішураў прызначыў Іллю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Суд Лідскага раёна
Суд Лідскага раёна

Іллю абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пакінуў у тэлеграм-чаце “Ліда 97%” каментары і відэа “з мэтай узбуджэння ў неабмежаванай колькасці карыстальнікаў месенджара “Тэлеграм” пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Суд расцаніў дзеянні Іллі, як арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

lida-97.jpg
Фота з тэлеграм-канала "Ліда 97%"

Мужчына цалкам прызнаў віну. Яго мабільны тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства