viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на паўтара года "хіміі" за абразу міліцыянта ў Фэйсбуку

2023 2023-03-13T12:11:33+0300 2023-03-13T12:13:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-leninskaha-raiona-mahiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня асудзілі Андрэя Матузава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

 

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў у інтэрнэце абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Так, 9 лістапада 2020 года мужчына ў Фэйсбуку ўбачыў відэаролік, дзе міліцыянт "збівае безабароннага чалавека". Абурыўшыся гэтым, ён у іншай публікацыі, пад фотаздымкам згаданага міліцыянта і тэкстам пад ім, што дадзены супрацоўнік “збіваў затрыманых у РАУС  і здзекваўся на лесвіцы і ў спартовай зале”, пакінуў абразлівы каментар.

Андрэй патлумачыў, што пісаўшы каментар, ён не кіраваўся матывам ідэалагічнай варажбы і не меў намера падарваць аўтарытэт дзяржаўнай улады. Мужчына прызнаў віну часткова.

У якасці доказаў, сярод іншых, выкарыстоўваюцца дадзеныя, якія прадаставіў мабільны аператар А1, абанентам якога з’яўляецца Матузаў.

natallja-panasenka.jpg
Суддзя Наталля Панасенка, якая вынесла прысуд Андрэю Матузаву

Таксама міліцыянт заявіў да Андрэя грамадзянскі пазоў аб матэрыяльнай камепенсацыі маральнай шкоды памерам 3000 рублёў. Мужчына прызнаў патрабаванні. Суд часткова задаволіў патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды і ўстанавіў яе памер 1500 рублёў.

На момант вынясення прысуду Андрэй ужо быў асуджаны за крадзеж (ч. 1 арт. 205 КК) і адбываў пакаранне - 200 гадзін грамадскіх прац.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства