viasna on patreon

Дзіцячага трэнера па футболе асудзілі да двух гадоў калоніі

2023 2023-03-13T14:08:58+0300 2023-03-13T14:29:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shvajko_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сакавіка 2023 года ў судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесены прысуд дзіцячаму футбольнаму трэнеру Алегу Швайко. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле падзей 2020 году.

Справу разглядзела суддзя Лідзія Целіца. Акрамя таго, яна вынесла ў асобную грамадзянскую вытворчасць пазоў за "перакрыццё дарогаў" у суме 69 тысяч рублёў.

Алега затрымалі чацвёртага лістапада 2022 года і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля — перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

36-гадовы Алег Швайко працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе "Мінск". Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру "Мінска", а ў 2022-м апынуўся на стажыроўцы ў іншай школе. Там ён займаўся з хлопцамі 8-10 гадоў, дапамагаў больш вопытным калегам. У кастрычніку 2022-га Швайко заключыў кантракт з прыватнай футбольнай школай імя Васілеўскага. У сацсетках менская арганізацыя прадставіла новага трэнера 20 кастрычніка, літаральна за пару тыдняў да яго затрымання. У зону адказнасці Швайко ўваходзіла праца з камандамі U-9 і U-11.

— Фраза "мухі не пакрыўдзіць" — гэта як раз пра яго. Яго ўсе называлі Алежка, яму падыходзіла менавіта гэтае імя — ён быў такім лагодным, што па-іншаму і не хацелася гаварыць. Сам па сабе неканфліктны, заўжды, калі што трэба, дапамагаў, пытанні вырашаў. На яго складана было крыўдзіцца, лаяцца. Максімальна добры хлопец, ад якога ніколі немагчыма было пачуць нешта дрэннае, ды нават не падвышаных танах ён не меў зносіны. Шчыра, такія людзі ў маім жыцці больш не сустракаліся, — успамінае адзін са спецыялістаў, які перасякаўся са Швайко.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Алег Аляксандравіч Швайко 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства