viasna on patreon

Год калоніі — за сарваны сцяг

2023 2023-03-17T17:34:09+0300 2023-03-17T17:34:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-kobrynskaha-raiona.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Кобрынскага раёну

Суд Кобрынскага раёну

10 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Бабаскін.

Вядома, што дзясятага снежня 2022 году Лагун у стане алкагольнага ап'янення зняў сарваў з будынку чыгуначнай станцыі Цеўлі і паламаў дрэўка. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання, мужчыну затрымалі.

Сваю віну Лагун прызнаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства