viasna on patreon

Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі за каментары ў інтэрнэце

2023 2023-03-17T18:16:29+0300 2023-03-17T18:22:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/harbunou_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка асудзілі палітзняволенага Дзмітрыя Гарбунова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Дзмітрыю адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Як паведаміла “Брэсцкая вясна”,  Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у чэрвені 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар са словам “мудзіла” пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Каціла. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.

Міліцыянт запрасіў 2000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Таксама Дзмітрый пакінуў каментар у інтэрнэце на адрас Лукашэнкі ў жніўні 2022 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства