viasna on patreon

"Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча": вынікі суда за здзек над дзяржсімволікай

2023 2023-03-18T12:38:54+0300 2023-03-18T12:40:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zdziek-simvolika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа МУС

Скрыншот з відэа МУС

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд жыхарам сталіцы Захару Костку, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, і Станіславу Акаловічу, абвінаваціўшы іх у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339.

Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.

Згодна з матэрыяламі справы позна вечарам 26 жніўня 2022 года абвінавачаныя ў нецвярозым стане сарвалі з фасада будынка па вул.Чырвонаармейскай у г. Мінску дзяржаўны сцяг, пасля чаго публічна, у прысутнасці іншых людзей, парвалі палотнішча тканіны. Дадзенымі дзеяннямі яны праявілі сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да дзяржаўнага сімвалу.

Праз некаторы час іх затрымалі і ўзялі пад варту.

Станіслаў Акаловіч у судовым пасяджэнні ўказаў, што віну ва ўчыненні інкрымінаваных злачынствах прызнае ў поўным аб'ёме, а фактычна сваю віну ў абразе сцяга не прызнаў.

Па эпізоду хуліганства патлумачыў суду, што даведаўшыся, што дадому вяртаецца маці, спалохаўся, што апошняя знойдзе ў кватэры бутэльку ад віна, прыняў рашэнне выкінуць яе з акна. Меркаваў, што бутэлька ўпадзе на клумбу, але яна пашкодзіла прыпаркаваны пад вакном аўтамабіль.

Захар Костка сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.

Акаловіч патлумачыў суду, што праходзячы нападпітку міма будынка на Чырвонаармейскай ён заўважыў дзяржаўны сцяг, які прапанаваў сарваць. Костка на яго прапанову адрэагаваў адназначна, а менавіта – падышоў да штандара са сцягам і пачаў зрываць яго. Яму дапамагаў Акаловіч. Надарванае палотнішча скамечылі і забралі з сабой.

Скрыншот з відэа МУС

Суд, які адбыўся 12 снежня 2022 года, прызначыў Акаловічу па сукупнасці злачынстваў канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Захару Костку – арышт на тры месяцы з улікам ранейшага пакарання ў выглядзе арышту па прысудзе суда Першамайскага раёна Мінска ад 11 лістапада 2022 года.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных у выглядзе заключэння пад варту змененая на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства