viasna on patreon

У Гомелі судзяць барда, арганізатара фестывалей і канцэртаў Аляксея Ільінчыка

2023 2023-03-21T10:47:58+0300 2023-03-21T10:59:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/illinchyk-aliaksei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Ільінчык

Аляксей Ільінчык

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Доўгі час было невядома – у чым канкрэтна абвінавачваюць гамяльчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за “творчай дзейнасці ў Інтэрнеце”.

Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны. Як паведамляла «Гомельская Вясна», Аляксей доўгі час утрымліваўся ў санчастцы, дзе для яго не прымалі медпрэпараты. Адміністрацыя СІЗА тлумачыла гэта тым, што, нібыта, усе неабходныя прэпараты для яго лячэння ёсць і дапамога яму аказваецца.

Аляксей Ільінчык нарадзіўся ў Ташкенце, жыў доўгі час у Гомелі. Скончыў філфак РДГУ, вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве. Вядомы як бард, удзельнік і арганізатар музычных фестываляў і канцэртаў, аўтар некалькіх кніг.

Судовы працэс над ім праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства