viasna on patreon

Аблава на адвакатаў, масавыя затрыманні на гомельскім заводзе: хроніка пераследу 21 сакавіка

2023 2023-03-21T15:48:24+0300 2023-03-22T13:28:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zlin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрымалі супрацоўніка БТІ

У «пакаяльным відэа», якое з'явілася ў праўладным тг-канале, мужчына кажа, што дасылаў асабістыя дадзеныя сілавікоў у тг-каналы «Каратели Беларуси», «ЧКБ», «Брест-97». Таксама берасцеец удзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года.


Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых

Аб гэтым паведаміла "Наша Ніва".

Выданню вядомыя імёны некаторых з іх, але па просьбе адвакацкай супольнасці іх не агучваюць.


На заводзе ЗЛіН у Гомелі адбыліся масавыя затрыманні

Як паведамляе крыніца @radiosvaboda, «прыехаў АМАП на "бусіках", проста на тэрыторыю заводу».
Вядома пра затрыманне 14 чалавек.


Сілавікі запісалі відэа з бацькам Дзяніса Урбановіча. Хлопец ваюе на баку Украіны

У роліку мужчыну прымусілі заклікаць сына кідаць вайну і вяртацца дамоў — «адседзеш дзясятку якую, затое будзеш жыць на Радзіме».


Сілавікі затрымалі жыхарку Гродна

У «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што дасылала інфармацыю ў «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты.

Па інфармацыі @Grodno_grab, затрыманая — Юлія Галавач.


Сілавікі затрымалі адвакатаў Валянціна Стэфановіча і Яўгена Юшкевіча

Праваабаронцам стала вядома, што пасля ўчорашняй аблавы на адвакатаў, як мінімум двое абаронцаў так і не выйшлі на волю. Гаворка ідзе пра адваката Валянціна Стэфановіча, , Аляксандра Францкевіча, Таццяны Кузінай, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго з іншых палітвязняў Арцёма Сям'янава, а таксама пра адваката Яўгена Юшкевіча Юрыя Козікава.

Вядома, што дома ў Сям'янава і ў яго бацькоў адбыўся ператрус.

Таксама вядома, што пад «зачыстку» трапілі адвакаты Уладзімір Сташкевіч і Іван Чыжык (абараняў Віктара Бабарыку). Дзе яны зараз — пакуль невядома. Акрамя таго, учора былі затрыманыя і яшчэ некалькі адвакатаў, але пазней іх адпусцілі на волю.


Затрыманы ўладальнік гродзенскай кватэры, у якой "ліквідавалі тэрарыста" — затрымалі таксама і яго бацькоў

Уладальнік кватэры па вул. Курчатава, 5 Аляксандр Касцевіч затрыманы КДБ, піша hrodna.life. На канале СТВ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту яшчэ ў 2010 годзе. Таксама затрыманыя ягоныя бацькі.

Да арэндадаўцы «больш за ўсё пытанняў», паведаміў вядучы навін. Таксама на відэа паказалі ягоную маці Алену Касцевіч, якая паведаміла, што не ведала, каму сын здаў кватэру.

Па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства