viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг

2023 2023-03-22T13:56:06+0300 2023-03-22T13:56:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karsyk_900.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 20 снежня 2022 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска вынесены прысуд Дзмітрыю Герасімовічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Прысуд агучыў суддзя Дзмітрый Карсюк

Дзмітрый Карсюк
Суддзя Дзмітрый Карсюк, які агучыў прысуд

Паводле версіі абвінавачання, Герасімовіч зняважыў дзяржаўны сцяг тым, што ў стане алкагольнага ап'янення пацягнуў сцяг за палатніну і скінуў на зямлю. Пасля гэтага сцяг пашкодзіўся, а ягонае дрэўка знішчылася. Маёмасную шкоду арганізацыі, на чыім будынку вісеў сцяг, ацанілі ў 89 рублёў — менавіта столькі абвінавачаны мусіць выплаціць у якасці кампенсацыі.

Мужчына прызнаў віну цалкам і распавёў, што пацягнуў сцяг выпадкова, каб не ўпасці. Ён не меў намеру зняважыць дзяржаўны сімвал Беларусі.

Пра здарэнне міліцыі паведаміў адміністратар караоке-бара, які знаходзіўся побач з будынкам. У судзе ён распавёў, што ўбачыў, як Герасімовіч падняў галаву, паглядзеў на палатніну дзяржаўнага сцяга і пацягнуў за яе. Ягоныя сведчанні таксама пацвярджаюцца запісамі камераў відэаназірання.

Суд палічыў, што калі абвінавачаны не прызнаў наўмысную знявагу сцяга, то не цалкам зразумеў сваю адказнасць і не раскаяўся, таму вырашыў прызначыць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Хаця эксперт зрабіў высновы, што абвінавачаны пакутуе на хранічны алкагалізм і яму неабходнае прымусовае лячэнне. Герасімовіча прызналі вінаватым і вынеслі прысуд: два гады пазбаўлення волі. Таксама па месцы адбыцця пакарання яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства