viasna on patreon

У Мінску пачынаюць судзіць былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева Дапоўнена

2023 2023-04-05T09:45:00+0300 2023-04-05T17:18:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryeu-2020.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Дзмітрыеў

Андрэй Дзмітрыеў

Суд Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Мурашка.

Палітзняволенага Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня 2023 году. Следчы камітэт тады паведаміў, што Дзмітрыеў нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, таму стаў падазраваным паводле "народнага", 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. Следчыя заявілі, што палітык "599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі ягонай “палітычнай” дзейнасці з-за мяжы”.

Андрэй Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання "Говори правду". Цягам 2021 году ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 году Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі. Перад гэтым кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыеў заяўляў, што на яго адрас паступаюць шматлікія пагрозы.

Да суда Андрэя Дзмітрыева ўтрымліваюць у СІЗА №1 Мінска.

Сёння зяржабвінавачанне запрасіла два гады пазбаўлення волі  для экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева

Прысуд чакаецца ўжо заўтра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства