Палітвязня Сяргея Раманава зноў асудзілі. Да яго тэрміну дадалі 11 месяцаў калоніі
https://spring96.org./be/news/111176
2023
2023-03-24T11:51:16+0300
2023-03-24T11:51:16+0300
2023-03-24T12:32:07+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ramanau_s.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 сакавіка ў судзе Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" на 11 месяцаў калоніі.
Прысуд агучыў Мікалай Талашка.
Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. Нагадаем, палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года.22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі. З канца траўня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе на яго ўвесь час аказвалі ціск: неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўна на 4 месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).