viasna on patreon

Міліцыянт з Івацэвічаў ваюе з жанчынамі? Вынеслі ўжо трэці прысуд за абразлівыя каментары ў яго бок

2023 2023-03-27T13:20:45+0300 2023-03-27T13:20:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruslan-kucko_skrynszot-bhm_kalazh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Івацэвіцкага раёна 10 сакавіка асудзілі Алену Барысюк паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Аврусевіч прызначыў Алене адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф памерам 3700 рублёў.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 4 жніўня 2021 года са свайго мабільнага тэлефона пакінула абразлівы каментар у тэлеграм-канале “Беларусь головного мозга” пад фотаздымкам операўпаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама капітана міліцыі Руслана Куцко.

ruslan-vasilevicz-kucko.jpg
Руслан Васільевіч Куцко, капітан міліцыі Івацэвіцкага РАУС

Як тлумачыцца ў судовай пастанове, жанчына ўбачыла ў тг-канале “Беларусь головного мозга” публікацыю, у якой паведамлялася, што нейкую жанчыну асудзілі на два гады “хіміі” за каментар пад фота супрацоўніка міліцыі. У публікацыі таксама была спасылка на іншую публікацыю ў тэлеграм-канале “Каратели Беларуси”, перайшоўшы па якой жанчына ўбачыла фотаздымак і імя супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко. Алена вярнулася ў раздзел каментароў да першай публікацыі, дзе выказала сваё меркаванне наконт міліцыянта.  

skrynszot-z-th-kanala-belarus-holovnoho-
Скрыншот публікацыі ў тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга", пад якой Алена Барысюк пакінула каментар у бок Руслана Куцко

Жанчына, пра якую вялося ў першай публікацыі ў тг-канале “Беларусь головного мозга” завуць Вольга Кронда.

Нагадаем, Вольгу Кронду ў 2021 і 2022 годзе двойчы асудзілі агулам на тры гады “хатняй хіміі” паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС, капітана міліцыі Руслана Куцко: першы раз — за эмодзі ў выглядзе фекалій, другі — за словы “абасраўся і зняславіўся”.

Алена Барысюк мае вышэйшую адукацыю. Працавала касіркай у будаўнічым гіпермаркеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства