viasna on patreon

Прызначаная дата суда над жыхаркай Баранавіч за перасыл інфармацыі пра абстаноўку на вайсковых палігонах

2023 2023-03-28T09:39:50+0300 2023-03-28T12:47:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/padgaiskaja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Падгайская

Анастасія Падгайская

Брэсцкі абласны суд 4 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Васілюк.

Дзяўчыну затрымалі напрыканцы 2022 года і да суда яна была пад хатнім арыштам.

Па матэрыялах следства, Падгайская ў кастрычніку 2022 года нібыта неаднаразова перасылала фота- і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання.

Інфармацыя, адпраўленая ёй, змяшчала звесткі аб абстаноўцы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб праводзімых планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства