viasna on patreon

У Лунінцы асудзілі мясцовую жыхарку, якая нібыта паклёпнічала на Лукашэнку

2023 2023-04-14T08:32:00+0300 2023-04-14T12:32:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karavaj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Каравай

Тамара Каравай

У Лунінцы 29 сакавіка адбыўся суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Тамарай Каравай. Жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Лунінецкага раённага суда Кацярына Клеўжыц.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Тамара Каравай у снежні 2022 года праз мэсэнджар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла ў сетцы Інтэрнэт паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, тым самым распаўсюдзіла загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць ягонае імя.

Апублікаваныя паведамленні сталі даступныя для прагляду неабмежаванаму колу асоб.

Следчыя паведамляюць, што абвінавачаная неаднаразова ў 2022 годзе прыцягвалася да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў – на яе накладалі спагнанні ў выглядзе штрафу, ні адзін з якіх яна не заплаціла.

У студзені 2023 года жанчына была змешчаная пад варту да суда.

У судовым пасяджэнні Каравай сваю віну прызнала цалкам, аднак адмовілася ад дачы паказанняў.

Суд пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прымяніць да жанчыны прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.

Вядома, што ў Тамары Каравай на ўтрыманні маецца непаўнагадовае дзіця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства