viasna on patreon

Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-04-05T12:39:26+0300 2023-04-05T12:39:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Дом правасуддзя ў Мінску

 Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Яна разам са сваім партнёрам далучылася да калоны пратэстоўцаў. У Кацярыны быў з сабою бел-чырвона-белы сцяг. Яе апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбук, які падчас затрымання быў выняты сілавікамі.

На судзе слухалі паказанні сведкі, якая з’яўляецца маці Кацярыны Броўкі.

Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

Кацярына Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства