viasna on patreon

Паўтара года калоніі прысудзілі экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Дзмітрыеву

2023 2023-04-07T07:02:11+0300 2023-04-07T13:14:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryeu-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Дзмітрыеў у судзе

Андрэй Дзмітрыеў у судзе

Суд Маскоўскага раёна Мінска 6 красавіка разгледзеў крымінальную справу сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка.

Палітзняволенага Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня 2023 году. Следчы камітэт тады паведаміў, што Дзмітрыеў нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, таму стаў падазраваным паводле "народнага", 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. Следчыя заявілі, што палітык "599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі ягонай “палітычнай” дзейнасці з-за мяжы”.

Андрэй Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання "Говори правду". Цягам 2021 году ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 году Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі. Перад гэтым кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыеў заяўляў, што на яго адрас паступаюць шматлікія пагрозы.

Да суда Андрэя Дзмітрыева ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны 23 і 30 жніўня, а таксама 6 верасня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемства.

У прыватнасці, ён у групе з іншымі грамадзянамі знаходзіўся на праезнай частцы і паблізу яе цэнтральных вуліц Мінска, чым блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам.

Адметна, што абвінавачаны ў 2011 годзе ўжо асуджаўся судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за аналагічнае злачынства да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з яго ўмоўным непрымяненнем на працягу двухгадовага выпрабавальнага тэрміну.

Дзяржабвінавачанне 5 красавіка запрасіла для экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд зменшыў запрошаны тэрмін на паўгады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства