Мужчыну асудзілі на два гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах
https://spring96.org./be/news/111354
2023
2023-04-07T12:03:33+0300
2023-04-07T12:03:33+0300
2023-04-07T12:16:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-mahiliova.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 31 сакавіка асудзілі Аляксандра Тучкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Крашкіна прызначыла Аляксандру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Аляксандра затрымалі 9 студзеня 2023 года.
Як паведаміла MAYDAY.TEAM, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у красавіку 2021 года пакінуў абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і старшыні КДБ Івана Церцеля.
Дзяржабвінаваўца запрашваў для мужчыны тры гады калоніі. Але суддзя прызначыла Аляксандру 2 гады пазбаўлення волі.