viasna on patreon

Затрыманне праваабаронцы ў Гродне, папаўненне ў "экстрэмісцкім" спісе: хроніка пераследу 7-9 красавіка

2023 2023-04-08T09:44:00+0300 2023-04-09T19:16:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau-viktar-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гародні сілавікі затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава

7 красавіка каля 10-й раніцы сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да сваго дома на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў „баявой” амуніцыі, але прычына затрымання пакуль невядома.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Нагадаем, што Віктара Сазонава затрымлівалі 14 ліпеня 2021 года, калі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў праваабаронцаў. Значны час Сазонаў быў у статусе падазраванага па „справе Вясны”, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.


У Гомелі затрымалі аўтамабіліста за налепку з Цоем і цытатай з песні

Гаворка пра налепку з выявай Віктара Цоя і надпісам «Перемен требуют наши сердца».

На відэа бачна, як група ўзброеных сілавікоў выскаквае з мікрааўтобуса, але далей яны проста стаяць, а адзін з іх чапляе на рукі затрыманаму мужчыну кайданкі.

Мінскія ўлады забаранілі праводзіць велікодныя службы на тэрыторыі закрытага Чырвонага касцёлу

"Паважаныя вернікі, у гэтым годзе Велікодныя святы для нашых парафіі асаблівыя. Маем нагоду бліжэй дакрануцца і перажыць знявагі, адкінутасць і боль нашага Збаўцы. На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачыненая", — паведамілі ў парафіяльным камітэце.

Паводле камітэта, яны звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць імшу на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адмову.

Чыноўнікі расцанілі гэты зварот як заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 54 прозвішчы — цяпер у ім 2691 чалавек

7 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі былых следчых Яўгена Юшкевіча і Мікіту Старажэнку, журналіста і ўласніка “Кальяннай №1" Івана Мураўёва, лекарку Вольгу Барушка, пенсіянерку Людмілу Бажок.

Да допіса далучаны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства