viasna on patreon

"Бяляцкі, прасі літасці!" У Швецыі прадставяць спектакль-чытку паводле твораў Бяляцкага і Знака

2023 2023-04-07T15:54:51+0300 2023-04-07T18:12:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dramatendok_cover.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота з сайта dramaten.se

Ілюстрацыйнае фота з сайта dramaten.se

"Бяляцкі, прасі літасці!" — такую назву мае спектакль-чытка паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака, што адбудзецца ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 20 красавіка.

Як піша Reform.by, cцэнічная адаптацыя ладзіцца ў межах праекта DRAMATEN.DOC пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага пісьменніка і рэжысёра Дзмітрыя Плаксы.

Чытка-спектакль, які ствараецца паводле твораў беларускіх аўтараў, у сваёй аснове мае два творы: аповесць беларускага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага — "Бяляцкі, прасі літасці!" — і зборнік апавяданняў "Зэкамерон" адваката Максіма Знака.

«3 сакавіка ў Мінску быў вынесены прысуд: лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі на радзіме ў Беларусі. Яго «злачынства» і яго калегаў вельмі распаўсюджана ва ўсіх дыктатурах і прапісана так: абарона свабоды слова і правоў чалавека.

Адвакат Максім Знак атрымаў дзесяць гадоў пазбаўлення волі яшчэ 6 верасня 2021 года. Тое ж «злачынства», той жа прысуд. Але, у адрозненне ад Бяляцкага, Знак упершыню апынуўся ў турме. Абодвух аб’ядноўвае і стаўленне да напісанага – і Алесь, і Максім — пісьменнікі, паэты», — прадстаўляюць беларускіх дзеячоў і іх творы стваральнікі сцэнічнай адаптацыі ў межах DRAMATEN.DOC.

Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве са шведскім ПЭН-цэнтрам і выдавецтвам Ersatz.

Квіткі ўжо з'явіліся на сайце Каралеўскага драматычнага тэатра.


DRAMATEN.DOC — гэта серыя драматычных чытанняў пра сучасныя падзеі ў свеце, мэта якой — даць месца і голас драматургам, пісьменнікам і калегам па тэатры ў раёнах, пацярпелых ад канфліктаў.

Пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага рэжысёра і пісьменніка Дзмітрыя Плаксы ў тэатры ўжо прайшлі тры чыткі паводле твораў аўтараў з зоны канфліктаў — армянскай журналісткі Лікі Закаран, шведска-курдыстанскага літаратара Фірата Цэвэры, украінскага публіцыста Станіслава Асеева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства