viasna on patreon

Месяц вясны для “Вясны”. Далучайся да віншаванняў! 

2023 2023-04-07T17:08:11+0300 2023-04-07T17:18:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/freeviasna_stakholm_8.1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen

Фотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen

26 красавіка “Вясна” адзначае дзень свайго заснавання. Але гэтае свята азмрочанае працяглымі тэрмінамі зняволення шасці сябраў арганізацыі: кіраўніка “Вясны” і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча, кіраўніка гомельскага аддзялення Леаніда Судаленкі, каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка. Большасць праваабаронцаў “Вясны” была вымушаная выехаць з краіны і працягваць сваю працу з-за мяжы. У той жа час у Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, затрыманні і катаванні ў дачыненні да мірных грамадзянаў.

Мы пражылі не дарма жыццё — мы падрыхтавалі сабе замену. Прыйшлі новыя пакаленні беларускіх праваабаронцаў, якія нашую дзейнасць працягваюць, і яна працягваецца. Ну а хаду натуральнага жыцця спыніць немагчыма: пасля зімы наступае Вясна, і Вясна прыйдзе незваротна”, — сказаў у сваім апошнім слове ў судзе Валянцін Стэфановіч.

І гэта напраўду так: кожная і кожны з нас, хто падзяляе каштоўнасці правоў чалавека, прытрымліваецца прынцыпаў роўнасці, годнасці і недыскрымінацыі, паважае вартасць асобы, тым самым працягвае справу нашых зняволеных калегаў. Сама "Вясна" таксама не спыняецца і, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі і ціск з боку рэжыму, ужо на працягу 27 гадоў дапамагае беларусам і беларускам адстойваць свае правы.

Наша моц — у нашай салідарнасці! Заклікаем далучыцца да віншаванняў і падтрымаць праваабаронцаў “Вясны” даступным вам спосабам: 

Як падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў?

Дасылаць лісты ці паштоўкі салідарнасці можна па наступных адрасах:

  • СІЗА-1.  220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
    Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу і Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
  • ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 
    Марыі Аляксандраўне Рабковай
  • ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
    Андрэю Сяргеевічу Чапюку
  • ПК-3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
    Леаніду Леанідавічу Судаленку

Да 21 красавіка (дзень разгляду апеляцыйнай скаргі) Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу можна таксама дасылаць пасылкі, бандэролі і грашовыя пераводы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства