viasna on patreon

Да пяці гадоў калоніі. У Гродне асудзілі трох чалавек за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з "Дапамогай"

2023 2023-04-09T19:16:22+0300 2023-04-09T19:21:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuleshou_bakunovich_kurzin.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі. 

Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч, Ягор Курзін
Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч, Ягор Курзін

Першы раз тады яшчэ 18-гадовую Аніту Бакуновіч затрымалі 23 лютага 2022 года. Праз чатыры месяцы дзяўчыну асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі з-пад варты. Другі раз Аніту затрымалі 21 верасня 2022 года на Гродзеншчыне пры перасяченні беларуска-літоўскай мяжы. На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы 19-гадовай палітзняволенай нелегальна перасекчы мяжу. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер — з зямлі і паветра. Аніту зноў змясцілі пад варту. Цяпер да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму Аніту Бакуновіч асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на незаконнае перасячэнне мяжы).

Былога мытніка і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года. У фільме АНТ Мікалая Куляшова называлі "правадыром" для палітвязняў пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Таксама гаворыцца, што ён супрацоўнічаў з некамерцыйнай арганізацыяй "Дапамога", якая дзейнічае ў Літве і дапамагае палітычным уцекачам. "Дапамога" была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ 12 кастрычніка 2022 года. У спіс уключылі прозвішчы палітзняволеных Аніту Бакуновіч і Мікалая Куляшова.

Мікалая судзілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейснены арганізаванай групай), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 (замах на падробку і выраб або збыт падробленых дакументаў). Суддзя яму прызначыў пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

За "замах на незаконнае перасячэнне мяжы" паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 і "ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу" паводле ч. 1 арт. 435 КК асудзілі 21-гадовага Ягора Курзіна. У прапагандысцкім фільме АНТ Курзін кажа, што год вучыўся ў БДУІР і быў адлічаны за непаспяховасць. У сюжэце АНТ гаворыцца, што ён нібыта, каб не ісці ў войска, выдумаў гісторыю пра палітычны пераслед. У сюжэце гаворыцца, што Курзін звярнуўся ў "Дапамогу". 

Падтрымайце вязняў: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч, Мікалай Анатольевіч Куляшоў, Ягор Ігаравіч Курзін

Былыя мытнік, палітзняволеная і студэнт. У Гродне распачаўся суд за спробу эвакуявацца з Беларусі

"Вясна" распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства