viasna on patreon

У Мінску пачалі судзіць палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расіі

2023 2023-04-10T10:45:44+0300 2023-04-10T19:38:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinchuk_sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння, за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў калоніі палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу. 

Яна Пінчук падчас суда па выдачы з Расіі ў Беларусь
Яна Пінчук падчас суда па выдачы з Расіі ў Беларусь

25-гадовую Яну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года ў сувязі з абвяшчэннем у вышук у Беларусі па падазрэнні ў адміністраванні пратэстнага тэлеграм-канала "Віцебск 97%". Паводле следства, у тэлеграм-канале Яна пад нікам "Прынцэса Лея" размяшчала паведамленні з "негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады". Акрамя таго, нібыта публікавала "заклікі да прычынення шкоды міліцыянтам" і "экстрэмісцкія матэрыялы".

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 гадоў зняволення

У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 21 ліпеня вынесенае канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якую дома чакае крымінальны пераслед.

Доўгі час яе ўтрымлівалі пад вартай у Расіі, дзе праходзіла некалькі судоў па выдачы Яны ў Беларусь. 9 жніўня Пінчук экстрадавалі з Расіі, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН. Камітэт знайшоў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі і папрасіў урад Расіі ўстрымацца ад выдачы Яны, каб даць ёй доступ да ўнутраных працэдур прадастаўлення прытулку, забяспечыць яе неадкладны доступ да прадметаў першай неабходнасці і забяспечыць абарону яе жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці, пакуль яе справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Цяпер палітзняволеную абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
  • ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч.1 арт. 290-4 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).

Пры гэтым канчаткова Яне прад'явілі абвінавачанні, не прадугледжаныя пастановай аб выдачы. Так, абвінавачванні па ч. 1 арт. 290-4 і ч. 3 арт. 293 КК не згадваліся ў матэрыялах крымінальнай справы да выдачы і, як следства, не разглядаліся падчас экстрадыцыйнай праверкі ў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, Беларусь парушыла свае ўласныя пісьмовыя гарантыі аб тым, што Яна не будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці або падвергнутая пакаранню за ўчыненае ёю да выдачы злачынства, за якое яна не была выдадзена, і тым самым парушае патрабаванні Канвенцыі аб прававой дапамозе 1993 года.

Палітзняволенай Яне Пінчук прад'явілі абвінавачанні, не прадугледжаныя пастановай аб выдачы

Такім чынам, Беларусь парушыла свае ўласныя пісьмовыя гарантыі аб тым, што Яна не будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці або падвергнутая пакаранню за ўчыненае ёю да выдачы злачынства, за якое яна не была выдадзена, і тым самым парушае патрабаванні Канвенцыі аб прававой дапамозе 1993 года.

Справу Пінчук пачалі разглядаць 10 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Таццяна Фалькоўская.


Падтрымайце Яну грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Яна Вітальеўна Пінчук

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства