viasna on patreon

Палітвязня асудзілі па "народным" артыкуле на тры гады "хатняй хіміі"

2023 2023-04-10T14:01:16+0300 2023-04-10T14:51:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jauhen-ficau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 30 сакавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Фіцава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Згодна з інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, хлопец быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе. Яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1. 

Пасля вынясення прысуда палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Яўген Фіцаў працаваў аператарам станкоў на Мінскім трактарным заводзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства