viasna on patreon

За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Жлобіне пакаралі "хіміяй" Уладзіслава Бохана

2023 2023-04-11T11:15:09+0300 2023-04-11T13:29:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна 31 сакавіка вынес прысуд мясцоваму жыхару Уладзіславу Бохану, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ало ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў Бохан прыняў актыўны ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года, заступаў шлях транспартным сродкам, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выкрыкваў лозунгі.

Суд прызнаў Бохана вінаватым і пастанавіў пакараць яго абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Па гэтым артыкуле зараз знаходзяцца ў няволі 494 чалавекі, прызнаных праваабаронцамі ў якасці палітычных зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства