viasna on patreon

Затрыманне заснавальніка "Ананімус Расея", блакаванне перапіскі: хроніка пераследу 16-17 красавіка Дапоўнена

2023 2023-04-17T12:19:00+0300 2023-04-17T16:10:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tresh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гомелі затрыманы музыкант Алекс Трэш

Пра гэта паведамляе актывіст Ілля Міронаў.

«Увечары 13 красавіка быў арыштаваны мой сябар, вядомы ў Гомелі музыкант Алекс Трэш, які граў у некалькіх гуртах. Учора адбыўся суд па адміністрацыйным правапарушэнні (як відаць, 19.11 КаАП РБ). Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ. Які прысуд невядома», — напісаў Міронаў.


У Гомелі затрыманы заснавальнік "Ананімус Расея"

У Беларусі затрыманы заснавальнік хакерскай групоўкі «Ананімус Расея» і сябра прарасейскай хакерскай сеткі Killnet. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў заснавальнік Killnet, вядомы ў даркнэце пад нікам KillMilk.

Па звестках «Кіберпартызанаў», гэта Арсеній Елісееў, яму 18 гадоў. Хлопец родам з Гомеля, вучыўся ў школе №52.


Віцебскаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму блакуюць ліставанне

Палітвязень Уладзімір Булаўскі быў затрыманы 14 снежня 2022 году і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Супраць Булаўскага распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — сілавікі знайшлі фотаздымкі Уладзіміра з паслявыбарчых акцый пратэсту.

З 2020-га году сілавікі затрымлівалі Уладзіміра як мінімум пяць разоў.

Уладзімір Булаўскі

У сваёй вестачцы на волю ён перадаў, што з ім усё добра, настрой бадзёры, шмат чытае і перадае ўсім прывітанкі і падзякі. Але таксама паведаміў, што зусім не атрымлівае лістоў — толькі ад брата.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, г. Віцебск Уладзімір Ігаравіч Булаўскі


У Берасці затрымалі былога палітвязня Рамана Яхіна

Прычына — "намер уступіць у Полк Каліноўскага".

Дома ў Яхіна знайшлі "прадметы амуніцыі" і бчб-сімволіку, паведамляе "Медиазона".

Паведамляецца, што Раман затрыманы паводле ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Раней Яхін быў асуджаны да 2 гадоў «хатняй хіміі» па брэсцкай «справе карагодаў».

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства