viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 19 красавіка Дапоўнена

2023 2023-04-19T21:16:00+0300 2023-04-20T08:38:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/haroh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Супраць жонкі вакаліста этна-гурта "Бан-Жвірба" ўзбудзілі крымінальную справу

Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны
Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны

Дзмітрыя і Вікторыю Гаўрыліных затрымалі ў Гомелі 27 студзеня, але падрабязнасці іх пераследу сталі вядомы толькі цяпер з сюжэта АНТ. Там жа паказалі "пакаяльнае" відэа з жанчынай. Паведамляецца, што паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) Дзмітрыя арыштоўвалі агулам на 30 сутак, але ён ужо на волі.

Супраць Вікторыі ўзбудзілі крымінульную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце АНТ яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на "экстрэмісцкія" каналы, зліў дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога", фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 243, арт. 361-2, арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса.

Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта "Бан-Жвірба", а Вікторыя —  прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры.

Падтрымайце зняволеную: СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Вікторыя Гаўрыліна


Палітзняволенага анархіста Яўгена Рубашку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым 

Яўген Рубашка

Палітвязня, асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі, адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 нядаўна змясціла ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на месяц. Перад гэтым яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 24 дні па надуманых прычынах.

Сёння ў Бабруску праходзіць суд, згодна з раскладам на сайце Вярхоўнага суда, па замене Яўгену рэжыму ўтрымання і пераводзе на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Антон Дудаль.

Нагадаем, 22 красавіка 2022 года суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК і прызначыў Аляксандру Бялову, Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.

Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1,Яўгену Аляксандравічу Рубашку


29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, мужчына меў намер пакінуць Беларусь і далучыцца да палка Каліноўскага для прыняцця ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Імя і прозвішча абвінавачанага высвятляюцца.

Падчас допыту жыхар райцэнтра расказаў следчаму аб тым, што ён сапраўды збіраўся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у складзе УСУ, рыхтаваўся да гэтага, рабіў усё абдумана і мэтанакіравана.

Мужчыне прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 13 і ч.1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).


У Рэчыцы арыштавалі вядомага мастака-шаржыста Анатоля Шчогалева

Анатоль Шчогалеў у цэнтры
Анатоль Шчогалеў у цэнтры

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльнае" відэа, у якім мужчына распавядае пра тое, што ў сацсетцы Інстаграм ён быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы" і шляхам адпраўкі паведамленняў "займаўся распаўсюдам гэтай дэструктыўнай інфармацыі".


Палітвязня Уладзіміра Гароха збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Уладзімір Гарох. Фота: TUT.BY

49-гадовы жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай "карэліцкай справе" — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбывае ў шклоўскай калоніі № 17.

Стала вядома, што 28 красавіка адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыма і пераводзе яго ў іншую папраўчую ўстанову. Меркавана, яго хочуць перавесці на турэмны рэжым.

Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Dzik Pic Chat», «ВАРШАВА БЕЛАРУСЫ ИДЕЙНЫЕ ЛЮДИ», «Алиса рассказывает», «Жлобин Для Жизни Чат», «Partyzanka»;
  • Кніга Сяргея Сюзева «Двадцать лет рабства: Беларусь сегодня»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «EX-PRESS.ВY. Добро пожаловать в реальность!», «ЕленаЯнушковская НАСТОЯЩАЯ БЕЛАРУСЬ»;
  • TikTok-акаунты «YouTube_Belarus», «welcometobelarus2020», «Твой сосед», «Гражданская Реакция», «vuvorit.uа», «Неруссо туристо», «MOST Media», «Змагар».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства