viasna on patreon

Былога ўчастковага асудзілі да 6 гадоў калоніі па справе "Чорнай кнігі Беларусі"

2023 2023-04-21T13:01:30+0300 2023-04-21T13:01:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zubovich_79.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім абласным судзе па справе "Чорнай кнігі Беларусі" да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага былога ўчастковага Алега Зубовіча. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі да прыватнага жыцця) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі вынес прысуд 29 снежня 2022 года, але вынік стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер. Пры затрыманні былога міліцыянта моцна збілі. Мужчыну ўжо накіравалі ў калонію адбываць тэрмін. 

zubovich_79.jpeg
Алег Зубовіч

Алег працаваў участковым да кастрычніка 2019-га года. На момант затрымання ён працаваў ахоўнікам. 

Паведамляецца, што пры затрыманні хлопец быў моцна збіты. Суд праходзіў у Магілёўскім абласным судзе. Пацярпелымі па справе выступалі яго былыя калегі, якія спагналі з яго маральную кампенсацыю.

Прысуд уступіў у сілу ў сярэдзіне красавіка, тады ж Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яго ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Падтрымайце Алега паштоўкамі і лістамі (пажадана, заказнымі): ПК №3, 211300, п. Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён, Алег Ігаравіч Зубовіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства