viasna on patreon

Старэйшыну баптысцкай царквы “Новая Зямля” Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да “хатняй хіміі”

2023 2023-04-21T16:57:59+0300 2023-04-21T16:57:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrei-mamoika_vera-mamoika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 красавіка асудзілі палітзняволеных Веру і Андрэя Мамойка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры кожнаму па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Сужэнцаў затрымалі 1 лютага ў Мінску. Папярэдне – за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Андрэй і Вера з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства