viasna on patreon

Рэпрэсаваны “Чарнобыльскі шлях". Як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску

2023 2023-04-26T13:06:38+0300 2023-05-04T15:46:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnobyl__1986.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Чарнобыльскі шлях" у Беларусі мае 34-гадовую гісторыю. Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. З тых часоў “Чарнобыльскі шлях” бесперапынна становіцца для ўладаў нагодай для рэпрэсій.

charnobyl_1989.jpeg
На фота: Зянон Пазняк, Мікола Купава, Генадзь Сакалоў-Кубай, Сяргей Андросаў і Алег Бембель. Аўтар фота: Кастусь Войтка.

Акцыя “Гадзіна смутку і маўчання”, якая адбылася 26 красавіка 1989 года, — самая першая акцыя, прысвечаная Чарнобыльскай катастрофе. Падчас яе людзі стаялі са свечкамі на Плошчы Леніна і маўчалі.

charnobyl__1989.jpeg
1989 год, верасень, Чарнобыльскі шлях. Фота Уладзіміра Сапагова

1996 год

“Чарнобыльскі шлях” 1996 года стаў самым буйным за ўсю гісторыю: у ім узяла ўдзел каля 50 тысячаў чалавек. Ён стаўся найбольш напружанай кропкай “Мінскай вясны-96” — шэрага вулічных акцый, якія праходзілі ў тую вясну з нагоды супраціву інтэграцыі з Расіяй. Вось як успамінае пра гэтую падзею старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў кнізе “20-я вясна”:

“Вясной 1996-га Лукашэнка вырашыў даць бой вулічнай дэмакратыі. І калі акцыі 15 сакавіка (Дзень Канстытуцыі), 24 сакавіка (святкаванне Дня Волі) і 2 красавіка (дэманстрацыя пратэсту супраць саюзнай дамовы) прайшлі адносна спакойна, дык 26 красавіка на Чарнобыльскі шлях міліцыя атрымала дазвол на гвалт.

Чарнобыльскі шлях ізноў жа праходзіў пад лозунгам супраць саюзу з Расіяй. На плошчы Якуба Коласа сабралася вялізная грамада людзей. Тысячаў сорак-пацьдзесят. Хтосьці спаліў напачатку расійскі сцяг. Над грамадою луналі бел-чырвона-белыя сцягі, было шмат транспарантаў і аздаблення з чарнобыльскімі матывамі. І вось калі народ рушыў па праспекце Францішка Скарыны ў бок плошчы Перамогі, праспект перагарадзілі машынамі, а міліцыя пусціла ў ход дубінкі.

Разыгралася сапраўдная бойка. Людзі з голымі рукамі адбіваліся ад міліцыянтаў, перакулілі дзве міліцэйскія машыны, урэшце парвалі ланцуг і пайшлі па праспекце. Першапачаткова планавалася правесці мітынг на плошчы Незалежнасці, але, калі мы дайшлі да цырка, да перасячэння праспекта Скарыны з вуліцай Купалы, за ёй, крыху вышэй, праспект перагароджваў цэлы натоўп міліцыянтаў у шлемах і са шчытамі. Весці людзей на іх азначала ўчыніць крывавую бойню. Таму дэманстранты павярнулі па вуліцы Купалы на Нямігу. На ходніках разам з жонкаю стаяў Зянон Пазняк і вітаў дэманстрантаў. Па ходу жорсткія бойкі з міліцыяй разгарнуліся за свіслацкім мостам, на ўзгорку. Дэманстрацыя дайшла, як і 2 красавіка, да Палаца спорту, дзе быў праведзены мітынг.

Для мяне гэты напад міліцыі на мірных дэманстрантаў быў шокам. З 1988 года, з дня разгону лістападаўскіх “Дзядоў”, міліцыя асцерагалася ўжываць брутальны гвалт супраць дэманстрантаў... І вось яно, пасля сямі гадоў мараторыю на гвалт – пачалося. Быў зламаны псіхалагічны бар’ер, які ўстрымліваў сілавікоў ад гвалту ўсе гэтыя гады”.

Менавіта пасля “Чарнобыльскага шляху” у 1996 годзе былі першыя масавыя арышты актывістаў і журналістаў. Пасля акцыі лідар БНФ Зянон Пазняк выехаў з краіны, а Алесь Бяляцкі запачаткаваў “Вясну”. 

1997-1999 гады

У гэтыя часы адбываліся шматтысячныя мітынгі і кропкавыя затрыманні. Пасля акцыі ў 1998 годзе міліцыя груба затрымала расійскіх актывістаў, якіх пасля дастаўкі ў РАУС змясцілі ў спецпрыёмнік, а на наступны дзень адвезлі на мяжу з Расіяй. А ў 1999 годзе было затрымана каля дзясятка актывістаў і актывістак "Маладога фронту".

charnobyl__1997.jpeg
Мінск, Чарнобыльскі шлях 1997 года. Аўтар фота: Уладзімір Сапагоў

Алесь Бяляцкі каментаваў фота:

“Харошы здымак. Багата хто на ім ёсць. Злева направа: Вінцук Вячорка, трымае за руку Франака Вячорку, фізік Валянцін Асташынскі, пісьменьнік Артур Вольскі, Вячаслаў Сіўчык, Генадзь Грушавы, фізік Юры Хадыка, эканаміст Людміла Гразнова, генерал Юры Захаранка, былы афіцэр кэгэб Валеры Костка, былы старшыня Вярхоўнага Савету Сямён Шарэцкі, за ім — былы дэпутат Уладзімір Нісцюк, Уладзімір Падгол, Станіслаў Багданкевіч, Лявон Баршчэўскі, Станіслаў Гусак з павязкай на ілбе, Валянцін Голубеў, Алесь Бяляцкі, Аляксандр Дабравольскі”. 

charnobyl_khojniki.jpeg
Мітынг у г. Хойнікі з удзелам жыхароў Нароўлі і Брагіна. Год невядомы

2000 год

У гэтым годзе “Чарнобыльскі шлях” апынуўся адным з першых шэсцяў, якое ўлады Мінска накіравалі на плошчу Бангалор. Пазней гэта надоўга стане адной з той далёкіх кропак, дзе дзяржава дазваляла ладзіць некаторыя мірныя сходы. Пасля таго, як асноўная калона 30-тысячнага Маршу пакідала плошчу Якуба Коласа, людзі ў чорным збілі дзясяткі дэманстрантаў.

2001-2003 гады

У гэты час акцыі адбываліся, але без гвалту з боку дзяржавы.

charnobyl_2002.jpeg
Беларускі палітык, фізік і адзін з першых палітвязняў Юры Хадыка (1938-2016) і Вінцук Вячорка, Чарнобыльскі шлях 2002

2004 год

Перад пачаткам акцыі Управа партыі БНФ была заблакаваная асобамі ў цывільным, якія перашкаджалі выезду транспарту і затрымлівалі людзей, якія выходзілі з будынку.

У ноч з 26 на 27 красавіка быў арыштаваны былы міністр знешнеэканамічных сувязей Беларусі, былы пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі Міхаіл Марыніч. Ён быў запрошаны на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Увечары пачаўся вобыск на дачы, пасля якого быў канфіскаваны архіў. Пасля вобшуку Марыніч быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Пазней яго асудзілі па палітычна матываваным абвінавачанні на пяць гадоў калоніі, у турме ён перанёс інсульт.

26 красавіка мінуў год з таго дня, як быў арыштаваны былы амбасадар і міністр Міхаіл Марыніч

Зараз ён адбывае пакаранне ў калоніі.

У Віцебску былі затрыманыя 11 удзельнікаў акцыі.

2005 год

У 2005 годзе прайшлі акцыі ў Мінску і іншых гарадах. Каля Магілёўскага гарвыканкаму затрымалі каля 30 удзельнікаў акцыі, у Мінску – каля 40 чалавек. Сярод затрыманых былі старшыня Мінскай Гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Марына Багдановіч, адзін з лідэраў Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, Сяржук Высоцкі (лідэр Беларускай Партыі Свабоды), актывіст Маладога Фронту Сяргей Лісічонак, былы навучэнца сувораўскай вучэльні Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка з Жодзіна.  

2006 год

У гэты год на вуліцы выйшла каля дзесяці тысячаў чалавек, нягледзячы на рэпрэсіі пасля Плошчы-2006. На наступны дзень лідараў апазіцыі арыштавалі на 14-15 сутак. Сярод іх былі моладзевы актывіст Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, старшыня партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, лідар Партыі працы Аляксандр Бухвостаў.

Тады трох затрыманых грамадзянаў Украіны дэпартавалі ўначы на тэрыторыю Радзімы. Усе трое былі сябрамі ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва", чальцы якога прымалі ўдзел у шэсці, трымаючы сцягі Украіны.

Таксама тады затрымлівалі людзей на выездах з іншых гарадоў, якія збіраліся прыехаць у Мінск на “Чарнобыльскі шлях”.


З 2007 па 2018 год Чарнобыльскі шлях у Мінску праходзіў па традыцыйным маршруце ад кінатэатру «Кастрычнік» да Бангалору. У некаторыя гады да Бангалору дэманстранты не даходзілі і разыходзілі на падступках. У апошнія гады шэсце на Чарнобыльскі шлях сканчвалася ля Чарнобыльскай капліцы ў Парку дружбы народаў.

У Мінску і рэгіёнах працягваліся прэвентыўныя затрыманні і затрыманні непасрэдна на акцыях, якія праходзілі ў гэты час. 

Чарнобыльскі шлях 2007 году
Чарнобыльскі шлях у 2007 годзе

2007 год

У 2007 годзе было збіта шмат удзельнікаў акцыі, сярод іх – вядомы беларускі літаратуразнаўца Уладзімір Содаль і ягоная жонка. Ён распавядаў, што міліцыянеры дзейнічалі «нечакана і нахабна».

«Я мог бы адбегчы, але годнасць не дазволіла мне гэта зрабіць. Чаму я, які перажыў у дзяцінстве страшныя гады нацысцкай акупацыі Беларусі, павінен ў сваёй краіне ў мірныя дні бегчы ад сваіх юных суайчыннікаў?» — абурыўся мужчына.

2008 год

Аднаго з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху-2008” у Менску, старшыню грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандра Валчаніна раніцай 26 красавіка затрымалі міліцыянты ў Жодзіне. Прэвентыўныя затрыманні адбываліся па ўсёй краіне.

Як адзначалі гадавіну Чарнобыля ў рэгіёнах

Не толькі Аляксандра Валчаніна міліцыя адлучыла ад акцыі.

2009-2011 гады

У гэты час акцыі адбываліся, але без гвалту з боку дзяржавы.

АМАП перашкодзіў Барысу Хамайду правесці акцыю да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі

Барыс Хамайда распавёў, што меркаваў прастаяць з плакатам у цэнтры Віцебску некалькі гадзін, але не атрымалася.

2012 год

Пасля акцыі было затрымана каля 40 чалавек, у тым ліку актывісты расейскай партыі "Яблоко". Неўзабаве іх адпусцілі, а беларусаў пакаралі адміністрацыйным арыштам.

Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам 26 красавіка 2012 г. “Чарнобыльскі шлях”

Падчас мерапрыемства прысутнічала шэсць назіральнікаў, якія адсочвалі ўсе этапы правядзення акцыі.

Чарнобыльскі шлях-2012
Чарнобыльскі шлях-2012

2013 год

"Чарнобыльскі шлях" пачаўся яшчэ з прэвентыўных затрыманняў: у тым ліку, на выхадзе з дому былі затрыманыя эколагі, актывісты, палітыкі. Сярод іх — экалагіня Ірына Сухій, лідар АГП Анатоль Лябедзька, каардынатар грамадскай кампаніі "Астравецкая атамная — гэта злачынства" Мікалай Уласевіч. Нягледзячы на гэта, акцыя адбылася, пасля яе было затрымана не менш за дзесяць чалавек — у тым ліку, журналісты "Радыё Рацыя".

Сёння — Чарнобыльскі шлях (анлайн)

ПЦ "Вясна" будзе адсочваць правядзенне акцыі і аператыўна паведамляць навіны.

2014 год

Каля дзесяці затрыманых на акцыі чалавек пакаралі адміністрацыйным арыштам.

Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях- 2014"

Можам адзначыць мірны характар масавага мерапрыемства.

2015 год

Масавых затрыманняў у гэты год не праводзілася.

Чарнобыльскі шлях-2015

Анлайн-рэпартаж.

2016 год

Масавых затрыманняў у гэты год не праводзілася.

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі Шлях – 2016”

Мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

2017 год

У гэты год акцыя была дазволеная ўладамі, затрыманняў не праводзілася.

Чарнобыльскі шлях-2017. Фота: Наша Ніва.

Справаздача па выніках маніторынгу акцыі “Чарнобыльскі шлях-2017” у Мінску 26 красавіка

Можна адзначыць мірны характар масавага мерапрыемства цягам усёй акцыі.

2018 год 

img_3408.jpg
"Чарнобыльскі шлях - 2018". Фота: ПЦ "Вясна"

Справаздача па маніторынгу акцыі "Чарнобыльскі шлях" 26 красавіка 2018 года ў Мінску

Сход насіў выключна мірны характар.

"Чарнобыльскі шлях-2018"

Што адбывалася ў рэгіёнах.

2019 год

У 2019 годзе арганізатары Чарнобыльскага шляху сабралі журналістаў на прэс-канфэрэнцыю за дзень да меркаванай даты акцыі і паведамілі, што вырашылі адмовіцца ад традыцыйнага шэсьця і мітынгу, бо ня хочуць плаціць міліцыі больш як 5000 рублёў за ахову.

“Справа не ў тым, што няма грошай. Справа ў тым, што мы прынцыпова адмаўляемся плаціць”, — падкрэсліла сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.

Аднак нягледзячы на гэта, шэсце ўсё адно адбылося. 

Чарнобыльскі шлях-2019

Нягледзячы на адмену, людзі выйшлі на акцыю.

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 26 красавіка 2019 года ў Мінску

26 красавіка 2019 года года ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

2020 год

У 2020 годзе ад акцыі адмовіліся праз пандэмію кавіду. Апазіцыйныя палітыкі ўсклалі кветкі да помніку "Ахвярам Чарнобыля".

charnobyl_2020.jpeg
У сімвалічным шэсці ўзялі ўдзел апазіцыйныя палітыкі: Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў і Дзмітрый Кучук. Фота: "Белсат"

2021 год

У 2021 годзе ў Мінску на вуліцах выбарачна спынялі людзей, адбыліся кропкавыя затрыманні. Людзей пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.У мінскі офіс беларускай партыі “Зялёныя” ламіліся невядомыя. Таксама з 2021 году "Чарнобыльскі шлях" масава праводзіцца беларусамі ў замежжы. 

Чарнобыльскі шлях, Вільня, 26 красавіка 2022 г.
Чарнобыльскі шлях, Вільня, 26 красавіка 2022 г.

"Праваабаронцы не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя"

"Вясна" далучылася да Чарнобыльскага шляху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства