viasna on patreon

"Мы не хочам быць заложнікамі", – вясноўцы на акцыі ў Вільні

2023 2023-04-26T14:43:53+0300 2023-04-27T12:58:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2023-04-26_akcyja-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка 2023 года — 37 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі і 27 гадоў з дня заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна". Таму вясноўцы зладзілі акцыю ў Вільні, у якой выкарысталі лозунгі з плакатаў "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала трагічным увасабленнем таго, да чаго можа прывесці крывадушнасць і антычалавечнасць улады.

26 красавіка 1996 года, у дзясятую гадавіну аварыі, на вуліцы Мінска выйшла каля 50 000 чалавек, адбыліся сутычкі з міліцыяй і шматлікія затрыманні. Каб дапамагаць арыштаваным і іх сем’ям, на базе музея Багдановіча, дзе ў той час працаваў Алесь Бяляцкі, утварылася ініцыятыўная група. Так узнік Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Штогод 26 красавіка ў Беларусі праводзіўся "Чарнобыльскі шлях", і практычна штогод ён праходзіў з затрыманнямі, збіваннямі, разгонамі.

Цяпер дзяржаўная рэпрэсіўная машына ў Беларусі настолькі жорсткая, што падобнага кшталту акцыі больш не могуць адбывацца, а праваабаронцы “Вясны” — у тым ліку тыя, хто стаяў ля вытокаў арганізацыі — цяпер знаходзяцца за кратамі.

На гэты момант шэсць вясноўцаў пазбаўлены волі:

  • старшыня “Вясны” і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі — на 10 гадоў;
  • юрыст, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч — на 7 гадоў;
  • сябра Рады арганізацыі і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч — на 9 гадоў;
  • каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова — на 14 гадоў і 9 месяцаў;
  • валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк — на 5 гадоў і 9 месяцаў;
  • кіраўнік гомельскай філіі “Вясны” Леанід Судаленка — на 3 гады.

"Нашы калегі цяпер пазбаўлены голасу і волі, таму сёння мы тут стаім за іх. Мы не вынаходзілі новых лозунгаў, а выкарысталі тэксты плакатаў з "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення: некаторыя з іх дагэтуль актуальныя, а некаторыя набылі новыя сэнсы. З гэтымі плакатамі на вуліцы гарадоў Беларусі маглі выходзіць і вясноўцы",— адзначылі арганізатаркі акцыі.

На адным з гістарычных плакатаў напісана: "Народ — не реактор. Если рванет, его не остановишь".

"Сімвалізм у тым, што гэта плакат, які выкарыстоўваўся ў 90-м годзе ў Гомелі. Плакат трымае праваабаронца Вясны у майцы з выявай Леаніда Судаленкі, які таксама з Гомеля", — патлумачылі арганізатаркі мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства