viasna on patreon

Пачаўся суд над праграмістам і адміністратарам тэлеграм-чата "Па-беларуску" Андрэем Філіпчыкам

2023 2023-05-03T09:36:26+0300 2023-05-03T16:39:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrei-filipczyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Філіпчык

Андрэй Філіпчык

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 3 траўня судзяць праграміста і адміністратара тэлеграм-чата "Па-беларуску" Андрэя Філіпчыка. Яго вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па “народным” артыкуле (ч.1 арт. 342 КК).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Лідзія Целіца.

Палітзняволенага Андрэя Філіпчыка супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 31 студзеня, а 2 лютага з’явілася "пакаяльнае відэа", дзе ён кажа, што ўдзельнічаў “у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не менш за пяць разоў”. Да суда Філіпчыка змясцілі ў СІЗА №1 у Мінску.

У затрыманага дома знайшлі бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Прадстаўнікі праваахоўных органаў акцэнтавалі ўвагу, што ў хлопца ёсць Карта паляка. Яе таксама паказалі на відэа.

Тг-канал “Па-беларуску" публікуе жарты і мемы на беларускай мове. Сілавікі пішуць, што на канале прасоўваліся “лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства