viasna on patreon

Новыя затрыманні, ліквідацыя грамадскага аб'яднання: хроніка пераследу 3 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-03T16:29:29+0300 2023-05-04T10:41:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nasaroh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманне ў Мінску

Як стала вядома, раніцай 2 траўня ў сябе дома быў затрыманы Уладзімір Жыгараў.

Падрабязнасці высвятляюцца.


У Гродне ліквідуюць "Мотаклуб НАСАРОГ" — яны не падтрымалі праўладныя прабегі

У траўні праз Гродзенскі абласны суд ліквідуюць яшчэ тры спартыўныя грамадскія аб'яднанні. Сярод іх — «Мотаклуб НАСАРОГ», «Футбол для ўсіх» і «Валейбольны клуб «АКВА».

Мотаклуб як нефармальная група існаваў з 2003 года. Як грамадскае аб'яднанне яго зарэгістравалі ў 2017 годзе. На 1 студзеня 2022 года ў ім было 19 чалавек. У 2021 годзе ўдзельнікі клуба «Насарогі», як і многіх іншых клубаў, праігнаравалі адкрыццё сезона. Тады ў калонах з байкерамі ехаў АМАП.


У Магілёве затрымалі маці трохгадовага дзіцяці

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманай жыхаркай Магілёва, якой пагражаюць крымінальным пераследам. Падставай для затрымання стала тое, што жанчына, знаходзячыся ў дэкрэце, была падпісана на «экстрэмісцкія» чаты і каналы, дзе перыядычна пакідала каментары.

Пры гэтым на відэа затрыманая кажа, што не разумее, за што яе затрымалі, бо нічога супрацьзаконнага яна не рабіла, піша @MAYDAYMog.


"Задержан за то, что ты, бл**ь, экстремист". Сілавікі хваляцца тым, як жорстка затрымліваюць людзей з-за палітычных поглядаў

Кавалак такога затрымання апублікавалі прапагандысты.

На ім мужчына пытае, за што ён затрыманы і чуе ў адказ: «За флаги, за техосмотр - и за то, что ты, бл**ь, экстремист!».


Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне людзей у Брэсце

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў апублікаваў «пакаяльнае відэа» з удзелам 4 чалавек.

Першым з іх паказваецца Максім Хлябец. На відэа мужчына кажа, што супрацоўнічаў з «Брестской газетой», у 2020 годзе пісаў пра выбары. А затрыманы, паводле відэа, за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Адзначым, што сілавікі апублікавалі старое «пакаяльнае відэа» журналіста. Максім Хлябец на волі. 

Таксама ў відэа паказваюцца тры жыхары Брэста і вобласці. Адзін кажа, што затрыманы за каментар пра Лукашэнку, другі — за каментар пра Лукашэнку і беларускіх вайскоўцаў. Трэці кажа, што распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы.

Яе высветліла "Берасцейская вясна", адзін з затрыманых — Уладзімір Каляда з в. Альшаны Столінскага раёну. Быў затрыманы яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. 24 сакавіка адбыўся суд за тое, што ў «Аднакласніках» ён паставіў «клас» публікацыі ад «Официальная страница Хартия 97%». Суддзя Насеня вынес рашэнне: штраф памерам 740 рублёў з канфіскацыяй тэлефону.


У Гродне затрыманы музыка Аляксандр Гайваронскі

Аляксандр — вакаліст кавербэнда «Fair Play». Як піша @nebovkletku, на камеру ён сказаў, што выступаў у адзенні «забароненых колераў» — у відэа паказалі фота, дзе Аляксандр у майцы з гербам «Пагоня». Таксама музыка быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Radio 97 Чат», «Кастусь Чат», «Ветэраны першай роты», «Сход Беларусь Chat», «Вольная Территория (чат)»;
  • старонка ў «Аднакласніках» «UDF - Новости Беларуси».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства