Непаўнагадовага хлопца асудзілі за абразу Лукашэнкі на два гады "хатняй хіміі"
https://spring96.org./be/news/111602
2023
2023-05-03T18:46:24+0300
2023-05-03T18:46:24+0300
2023-05-04T11:02:28+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-sud-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 28 красавіка асудзілі 17-гадовага Кірыла Граноўскага паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў Кірылу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Як паведамляе Берасцейская вясна, пасяджэнне цягнулася 27 і 28 красавіка. Падрабязнасці справы невядомыя. У хлопца таксама канфіскавалі тэлефон “як сродак здзяйснення злачынства”.