viasna on patreon

У Гомелі пачнуць судзіць журналіста-фрылансера і краязнаўцу Яўгена Меркіса

2023 2023-05-10T09:55:50+0300 2023-05-10T11:52:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/merkis-jaugen-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак

Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак

Гомельскі абласны суд 11 траўня пачне разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Палітзняволенага Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года ў Гомелі. Па месцы жыхарства быў праведзены ператрус, у ходзе якога былі канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.

Меркіс асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых "дармаедаў”.  Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай і гістарычнай дзейнасцю.

Вядома таксама, што Яўгена ў СІЗА-3 змяшчалі на чацвёра сутак у карцар за тое, што ён нібыта не пагаліўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства