viasna on patreon

Мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў калоніі 

2023 2023-05-11T12:24:26+0300 2023-05-11T17:04:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gennadz_drazdou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экс-кіраўніка творчага аб'яднання "Пагоня", палітзняволенага мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Генадзь Драздоў

Працэс над мастаком пачаўся 2 траўня 2023 году, прысуд вынесены 4 траўня ў Мінскім гарадскім судзе Яўгенам Пісарэвічам. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 і арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу. Падрабязнасці справы невядомыя.


Генадзь Драздоў — мастак, былы кіраўнік творчай суполкі "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Спярша супраць яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля прад'явілі абвінавачванне ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Пра затрыманне мастака ў сярэдзіне жніўня 2022 года паведаміла Беларуская Рада культуры. Акрамя таго, у адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явіўся відэазапіс з Драздовым і паведамленне, што затрыманая "творчая асоба, якая прыбыла з Украіны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства