viasna on patreon

"Хапун" у Гродна і новыя "тэрарысты": хроніка пераследу 12-13 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-13T11:03:00+0300 2023-05-15T09:25:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/capkala-valer-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Валерыя Цапкалу ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явілася прозвішча завочна асуджанага да 17 гадоў калоніі Валера Цапкалы.

Валерый Цапкала

Таксама ў спіс «тэрарыстаў» дадалі Дзмітрыя Удалеева, Радзівона Качаткова, Сяргея Плешкуна, Юрыя Сельвіча, Дзмітрыя Гудзеева, Максіма Драбніцу, Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1051 чалавек, з іх 301 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1058 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).


Хапун у Гародні: затрымалі найменш шэсць чалавек

У Гародні сілавікі затрымалі некалькіх чалавек. Звесткі пра гэта з’явіліся ў праўладных каналах.

Праваабаронцы адзначаюць, што сярод затрыманых ёсць былы актор тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі. Наколькі вядома, яго затрымалі 10 траўня. Сілавікі таксама паказалі відэа з затрыманай намесніцай гендырэктара гарадзенскай крамы „Гемма”. Яны паказалі фота, дзе жанчына стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту. Вядомыя імёны яшчэ двух затрыманых — Андрэй Таўрэль і Валерый Паруліс.


Палітвязня Алега Рубца, меркавана, змясцілі ў ШІЗА

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

У пачатку 2022 года ад 2,5 месяцы ад Алега не было ні лістоў, ні званкоў. Пазней высветлілася, што яго на 60 сутак закідвалі ў штрафны ізалятар.

Алег Рубец

Цяпер ад Алега няма вестак больш за месяц, паведамляюць родныя ў сацсетках. У нядаўнім лісце ён пісаў, што ў яго ёсць некалькі спагнанняў, таму могуць адправіць у ШІЗА.


У Менску затрымалі хлопца за тое, што ён зняў з фасаду дому чырвона-зялёны сцяг

Гэта адбылося 8 траўня. У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі сілавікі ў сваім ТГ-канале, хлопец кажа, што ў стане алкагольнага ап'янення зняў чырвона-зялёны сцяг, каб «сфатаграфавацца з ім, адправіць дзяўчыне фота і пахваліцца перад ёй».

Маладзёну ўжо выставілі абвінавачванне (паводле якога артыкулу, не ўдакладняецца). Цяпер ён знаходзіцца пад вартаю, паведамляе Белсат.


МУС Рэспублікі Беларусь папоўніла спіс так званых “экстрэмістаў”

12 траўня МУС дапоўніў “Спіс грамадзян, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Туды ўнеслі яшчэ трыццаць прозвішчаў.

Такім чынам, у Беларусі зараз ужо налічваецца 2800 «экстрэмістаў».


У Берасці затрыманы былы палітзняволены

У суботу, 13 траўня, былога палітзняволенага Віталія Зарадзея выклікалі да сябе сілавікі, але да дому ён ужо не вярнуўся.

Як стала вядома «Белсату» цяпер пенсіянер знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёну Берасця.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства