viasna on patreon

Акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў прайшлі па ўсім свеце. Як гэты было

2023 2023-05-22T18:40:00+0300 2023-05-22T18:52:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/praha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

У гэты дзень беларусы з усяго свету зладзілі шматлікія акцыі ў падтрымку палітвязняў.

Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Беларускім доме ў Варшаве 20 траўня


150 сумак на Кафедральнай плошчы ў Вільні, як напамін пра больш за 1500 беларускіх палітвязняў

На Кафедральнай плошчы ў Вільні з’явілася 150 сумак як напамін пра больш за 1500 беларускіх палітвязняў. На кожнай сумцы — імя палітзняволенага ці палітзняволенай. Сумкі ўвасабляюць сабой так званыя «кешары» палітвязняў. «Кешар» – гэта сумка з асабістымі рэчамі, з якой палітычных зняволеных этапуюць.


Шатландыя


Ваўкавыск


Брэмен


Канада


Барселона


Адэса


Стакгольм


Вільня

Акцыя Чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Усе 1525 імён і прозвішчаў беларускіх палітвязняў прагучалі падчас чытання. На гэта спатрэбілася амаль гадзіна.


Лімасол, Кіпр


Варшава


Вільня

Акцыю на Кафедральнай плошчы ў Вільні прыйшлі падтрымаць ўжо былыя палітвязні. Сярод іх — фігуранты «справы цюкоў» Алена Дзядзюля, Аляксандр Бабко і Вольга Дубовік. На іх цішотках — нумары артыкулаў, па якіх яны былі асуджаныя.


Львоў

Дыяспара беларусаў у Львове далучылася да Дня палітычных вязняў Беларусі. Мерапрыемства прайшло на базе Львоўскага хаба Чарнігаўскага дома правоў чалавека. Удзельнікі мерапрыемства падпісалі паштоўкі, якія былі зробленыя з фотаздымкаў саміх удзельнікаў і удзельніц. Таксама акцыя з падпісаннем паштовак прайшла ў Кіеве і ў Адэсе.

belarusy-lvova_fota_jauhen-atcecki.jpg
Фота:Яўген Атцецкі

Цюрых


Чыжоўка, Мінск


Лондан

Акцыя беларусаў прайшла і ў Лондане. Удзел у ёй ўзяла і вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сніцына, якая грае за мясцовы «Лондан Лаянс», які нядаўна стаў чэмпіёнам Вялікабрытаніі.

londan_fota_maja-kraina-belarus.jpg
Фота: Мая краіна Беларусь

Прага

Беларусы Прагі сабралісяі на Palackého náměstí каб выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі. На плошчы былі пазначаныя памеры турэмнай камеры ў 4 кв. м — удзельнікі выстраіліся ў ёй, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах знаходзяцца палітвязні Беларусі.

Таксама актывісты раздавалі прахожым бутэлькі вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх была надрукаваная просьба дапамагаць палітвязням а гэтак жа QR-коды са спасылкамі на інфармацыйныя платформы і фонды дапамогі.

Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR — суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.


Талін

Беларусы Таліна ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю «Глыток свабоды для Беларусі»

Падчас акцыі было раздадзена 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымыя спосабы дапамогі ім.


Бельгія

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі прайшлі ў Бельгіі. У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны Крыж Памяці. На літургіі памаліліся за душу Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ за кратамі. У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Беларусы Бельгіі напісалі лісты беларускім палітвязням.


Люблін

Перформанс «камера» адбыўся ў Любліне, падчас якога зачыталі кавалкі гісторый арыштантаў на Акрэсціна.


Ватыкан

Амбасады Польшчы і Літвы ў Ватыкане арганізавалі святую Імшу, каб памаліцца за свабоду і выказаць салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.


Нюрнберг

У Дзень палітвязняў беларусы Нюрнберга правялі незвычайную акцыю — па ўсім цэнтры сталіцы Паўночнай Баварыі яны пакінулі больш за 20 напамінаў аб тым, што ў Беларусі зараз звыш за 1500 палітычных зняволеных. Па словах беларусаў, надпісы пакінутыя ў самых наведвальных месцах горада, піша @motolkohelp.

njurnberh_2.jpg
Скрыншот з відэа Нюрнбергскай акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Відэа: Motolko.help

Нью-Ёрк

Актывісты выйшлі з лозунгам «Freedom for Belarusian political prisoners». Для правядзення акцыі быў абраны Time Square.


Кіеў


Чарнігаў

Дом правоў чалавека ў Чарнігаве.


Кракаў


Масква

Беларусы Масквы падпісалі лісты палітвязням.


Познань


Беласток

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства