viasna on patreon

Затрыманні святароў, суткі, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 24-25 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-25T11:57:26+0300 2023-05-26T13:14:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/faceoff_petuh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Новыя затрыманні

У ноч з 21 на 22 мая ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна, была затрыманая сямейная пара — Артур і Маргарыта Барташэвічы.

Затрыманне адбылося на вачах іх малалетніх дзяцей. Пасля гэтага Артура і Маргарыту забралі супрацоўнікі міліцыі, а двое дзяцей 11 і 13 гадоў засталіся дома адны. Толькі раніцай маці далі магчымасць патэлефанаваць блізкім, паведаміць, што дзеці знаходзяцца дома без дарослых.А 11-й раніцы 22 траўня па адрасе пражывання сям'і Барташэвіч прыехалі супрацоўнікі міліцыі для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. З імі прывезлі Маргарыту Барташэвіч са слядамі фізічнага ўздзеяння на твары.

Месцазнаходжанне мужа і жонкі на дадзены момант невядома. Як паведамілі супрацоўнікі АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна ў Артура Барташэвіча сёння павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе, аднак у раскладзе судоў Гродна на сайце Вярхоўнага суда яго прозвішча не значыцца. Таксама ўдакладняецца інфармацыя паводле якога артыкула Крымінальнага кодэкса была распачатая справа.


У Брэскай вобласці затрыманы 68-гадовы Барыс Вітко, які асуджаны да двух гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронікамізэльках з драбавікамі затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнай хаты. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).


Праваабаронцам стала вядома, што 25 траўня ў Віцебскай вобласці затрымалі траіх святароў. У Полацку затрыманы ўніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў. У яго канфіскаваная тэхніка.


Быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах.


Быў затрыманы таксама Вячаслаў Адамовіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый у Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласці).


Таксама ў Наваполацку затрыманая 77-гадовая Галіна Іванаўна Захаркіна. Жанчына — кандыдатка архітэктуры і былая загадчыца кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Стала вядома, што на «Нафтане» затрымалі Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку. Прафсаюз прадпрыемства звязвае гэта з актыўнасцю людзей у сацсетках.


У Мінску сілавікі затрымалі сям’ю, якая выходзіла на мірныя Маршы ў 2020 годзе: Яўгена Грынькова, ягоную жонку Анастасію Карнееву (Кастко) і ейнага бацьку. Пра гэта паведамляе праўладны тэлеграм-канал.

Адзін з затрыманых — футбольны фанат. Мужчына на відэа распавядае, што хадзіў на пратэсты з жонкай, дзіцёнкам і цесцем: затрыманыя ўсе, акрамя дзіцёнка. Вядома, што іх адвезлі ў Следчы камітэт, узбуджаная крымінальная справа.


23 траўня ў Баранавічах затрымалі кіроўцу птушкафабрыкі "Дружба" Аляксандра Яскевіча.

Дакладная прычына затрымання высвятляецца. Вядома, што яго раней затрымлівалі па палітычных матывах і прызначалі адміністрацыйны арышт.


Траіх удзельнікаў гурта faceOFF адправілі за краты

faceoff_petuh.jpg
Дзмітрый Петух

Днямі з праўладных тэлеграм-каналаў стала вядома пра затрыманне 26-гадовага Дзяніса Петуха і 31-гадовага Дзмітрыя Петуха. Дома ў іх правялі ператрус і забралі тэхніку.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 траўня, калі Дзяніс вяртаўся з Масквы, у яго на мяжы праверылі тэлефон, пасля чаго адпусцілі дадому. Раніцай наступнага дня сілавікі затрымалі яго ўжо разам з братам Дзмітрыем. Вядома, што братам прызначылі па 15 сутак арышту.

Ужо 23 траўня быў затрыманы і гітарыст гурта — Аляксей. Яго асудзілі да 13 сутак арышту.


Палітвязня Уладзіміра Гароха перавялі на турэмны рэжым

Уладзімір Гарох. Фота: TUT.BY

28 красавіка адбыўся суд па замене 49-гадоваму палітвязню Уладзіміру Гароху рэжыма. Па выніках суда яго перавялі ў магілёўскую турму. Паводле MAYDAY TEAM, палітвязня адразу па прыбыцці адправілі ў ШІЗА.

Паведамляецца, што ў шклоўскай калоніі яго шмат разоў закідвалі ў штрафны ізалятар, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ. Праз цяжкую працу ў яго пачаўся артроз. Акрамя гэтага, у яго сур'ёзныя праблемы з зубамі. Калі ў яго паднялася тэмпература, то лекар яму прапанаваў толькі цытрамон і актываваны вугаль.

Жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.


Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак 

Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.

У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП( распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль не вядома.

24 траўня над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.


Беларусь збіраецца дэпартаваць украінку за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і ўдзел у мітынгах 

ukraine_departacya.jpg
Скрыншот з відэа

Разам з ёй затрымалі і яе мужа, паведамляе праўладны тг-канал. Вядома, што раней жанчыну судзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).


У інстаграм-акаўнце юрфака БДУ апублікавалі "пакальяльнае відэа" са студэнтам 

pakayalnae_bsu.png
Скрыншот з відэа

«Юрфак БДУ парушае правы чалавека! Відэа (я адмыслова закрыла твар) на фоне плаката юрфака сведчыць пра тое, што выкладчыкі парушаюць стандарты праў чалавека. Прымус да ўдзелу ў такіх роліках парушае волю выказвання думак. Гэта простае парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек змушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў.

Такое відэа парушае права не падпадаць жорсткаму, нечалавечаму і зневажальнаму звароту ці катаванням. Я ўпэўнена, што тых, хто прымушае здымацца ў падобных відэа, можна прыцягнуць да адказнасці.

Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 КК — злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы», — напісала адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства