viasna on patreon

Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу

2023 2023-05-25T17:31:32+0300 2023-05-26T13:22:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/livianty.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Жонку Яўгена Юлію Лівянт, ягоную малодшую дачку-студэнтку Галіну Лівянт і суўладальніка цэнтру "100 балаў" Аляксея Іванова асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" кожнага, а Аляксандру Энсайн (Вільчыцкую) — на паўтара года "хатняй хіміі".

livianty.png
Яўген Лівянт у судзе. Фота: "СБ"

Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядзела ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Кацярына Мурашка. Абвінавачаных вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Яўген Лівянт на судзе прызнаў віну. У матэрыялах справы сказана, што ён "далучыўся да групы грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі", "блакаваў шлях і перашкаджаў руху транспартных сродкаў", а ягоныя "дзеянні прывялі да парушэння грамадскага спакою і спынення грамадскага транспарту".

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Дрозд і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў былі затрыманыя напачатку году — іх вінавацілі паводле «народнага» арт. 342 КК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства