viasna on patreon

У Мінску асудзілі навукоўца і прафсаюзнага актывіста Аляксандра Кандрацюка

2023 2023-06-02T09:35:47+0300 2023-06-02T10:47:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mingarsud-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарадскі суд 17 траўня абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (абраза прэзідэнта) і ч. 1 арт. 369 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца – пракурор Далідовіч.

Паводле абвінавачання, Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, які дыскрэдытавалі ўладу і абражалі Аляксандра Лукашэнку.

Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю больш не выйшаў.  Да суда Кандрацюка ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА №1 у Мінску.

Пракуратура патрабавала пакараць прафсаюзнага актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) 3,5 гадамі пазбаўлення волі, піша "Салідарнасць".

Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на тры з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства