Жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле
https://spring96.org./be/news/111862
2023
2023-06-02T13:53:08+0300
2023-06-02T13:53:08+0300
2023-06-02T13:53:08+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/fanipal_pratesnaja-akcyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Дзяржынскага раёна 18 траўня асудзілі Таццяну Радчанку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Таццяне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Таццяну затрымалі 24 студзеня 2023 года і ўтрымлівалі да суда пад вартай. Першапачаткова яе абвінавачвалі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару. Але пазней пакінулі толькі ч.1 арт. 342 КК.
Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.