За фінансаванне "экстрэмісцкай дзейнасці" мінчуку прысудзілі шэсць год калоніі
https://spring96.org./be/news/111913
2023
2023-06-07T18:01:20+0300
2023-06-07T18:01:20+0300
2023-06-08T13:32:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vasilevich_mikalaj.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня быў вынесены прысуд палітзняволенаму жыхару сталіцы Мікалаю Васілевічу. Яго абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2) і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-1).
Справу разглядала суддзя Алена Шылько.
Палітзняволены Мікалай Васілевіч да затрымання 17 кастрычніка 2022 года працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Напачатку студзеня КДБ унесла ягонае прозвішча ў “спіс тэрарыстаў”.
На жаль, інфармацыя пра сутнасць абвінавачання пакуль адсутнічае.
Вядома толькі, што Васілевічу прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў і вялікаму штрафу.