viasna on patreon

Берасцеец атрымаў год калоніі за абразлівае слова на адрас Лукашэнкі

2023 2023-06-08T14:39:33+0300 2023-06-08T16:06:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/censored_wide.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Брэста першага чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі.

Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.

Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка «Canna Steinfeldgrubber». Падрабязнасці сталі вядомыя "Берасцейскай вясне".

Прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства