viasna on patreon

Фінансавала “экстрэмісцкую дзейнасць”, пералічыла грошы палку імя Каліноўскага : вынесены прысуд Анастасіі Петрачэнка

2023 2023-06-16T11:23:49+0300 2023-06-16T11:25:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/petrachtnka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Петрачэнка

Анастасія Петрачэнка

У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесены прысуд былой менэджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння Анастасіі Петрачэнка. Яе абвінавацілі ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Судовы працэс супраць Анастасіі вёўся 2, 9, 12 і 14 чэрвеня. 

Палітзняволеная Анастасія Петрачэнка была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі 21 кастрычніка мінулага года. З таго часу яна ўтрымлівалася ў гомельскім СІЗА № 3.

Прычынай пераследу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя К. Каліноўскага ва Украіне, які складаецца з дабраахвотнікаў беларускага паходжання, паведамляе "Гомельская вясна".

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства