viasna on patreon

Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі

2023 2023-06-16T11:32:47+0300 2023-06-16T11:32:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/luponosov.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка да 18 гадоў калоніі завочна асудзілі былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава. Суддзя Алена Ананіч такасама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў). Станіслава абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Разгляд справы цягнуўся тры тыдні ў закрытым рэжыме. 

КДБ унёс Станіслава ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У Следчага камітэта на расследаванне гэтай справы ў парадку "спецыяльнай вытворчасці" сышло толькі два тыдні.

Станіслаў Лапаносаў – падпалкоўнік ГУБАЗІКу, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Напрыканцы 2020-га ён з'ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году.

Цяпер за кратамі знаходзіцца брат Станіслава Міхаіл Лупаносаў. Супрацоўнікі МУС затрымалі Міхаіла 17 жніўня 2021 году паводле ч. 1 арт. 427 КК (прычыненьне маёмаснай страты без прыкметаў крадзяжу), арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся яшчэ ў 2016 годзе. Міхаіл Лупаносаў да затрыманьня быў дырэктарам будаўнічай фірмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства