viasna on patreon

"Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў": у Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста

2023 2023-06-20T09:32:19+0300 2023-06-20T09:32:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/caliuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Цалюк. Скрыншот з відэа

Андрэй Цалюк. Скрыншот з відэа

У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах.

Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава.

Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася пра затрыманне Андрэя Цалюка. На “пакаяльным відэа” хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.
Таксама паведамляецца, што мужчына “пакінуў больш як 2 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў змяшчаюць у сабе прыкметы парушэнняў заканадаўства”.

У чым абвінавачваецца Андрэй Цалюк:

ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;

ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальнай інфармацыі;

арт. 188 – паклёп;

ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;

ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні прэзідэнта;

арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 391 – абраза суддзі ці народнага засядацеля;

арт. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі.

“Берасцейская вясна” паведамляла, што 8 жніўня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Раман Карабан прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. На волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства