viasna on patreon

"Мне яшчэ пашанцавала". Чытанне ў Варшаве, ютуб-трансляцыя акторамі і акторкамі катавальных гісторый Дапоўнена

2023 2023-06-26T16:36:00+0300 2023-06-26T16:38:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ne_katavanniam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Дзе: Варшава, прастора "Пад жырандоляй" (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00;
Як узяць удзел: Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Таксама паглядзець чытанне можна будзе па анлайн-трансляцыі. Яно распачнецца на ютуб-канале "Вясны" ў 21:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін).

Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня супраць катаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства