viasna on patreon

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

2023 2023-06-20T10:31:23+0300 2023-06-20T16:04:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nasta_loiko.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня вынеслі прысуд па справе палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі. Ёй прызначылі сем гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя. Прысуд вынесла Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вольга Дзіндзелевіч. Наста заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

Наста Лойка. Фота з архіва сяброўкі Насты
Наста Лойка. Фота з архіва сяброўкі Насты

Паводле версіі абвінавачвання, у адным з праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год змяшчаецца негатыўная ацэнка незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якая стала падставай для ўзбуджэння супраць яе крымінальнай справы. Група, супраць якой нібыта распальвалася іншая сацыяльная варожасць, з'яўляецца прафесійнай сацыяльнай групай супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Як адзначаюць праваабаронцы, такое тлумачэнне артыкула не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, пра што сведчыць практыка міжнародных судовых органаў.

Амаль напачатку судовага пасяджэння працэс зрабілі закрытым. Такое рашэнне было прынята судом па хадайніцтву дзяржаўнай абвінаваўцы Дзіндзелевіч. Яна матывавала яго "мэтай выключэння распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці, якая змяшчаецца на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных рашэннем МУС экстрэмісцкімі фармаваннямі і рашэннем суда экстрэмісцкімі матэрыяламі". Наста і яе адвакатка пярэчылі супраць закрыцця працэсу. Але суддзя ўсё роўна задаволіла заяўленае дзяржабвінаваўцай хадайніцтва.

Усяго па справе адбылося два судовых пасяджэнні, на трэцім агучылі прысуд.

Суд над праваабаронцай Настай Лойкай: хроніка пераследу

Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства